Новости
4 октября

Беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч склаў асабісты топ-30 рэчаў, якія трэба перажыць, каб лічыць сябе дасведчаным чалавекам. Мы публікуем яго калонку без змен — а вы пішыце ў каментарах у нашым тэлеграме, ці згоды з Бахарэвічам, і якія б пункты дадалі б у свой спіс.
 
«З вышыні сваіх гадоў, зь сівізны сваіх зубоў… Людзі судзяць іншых, сыходзячы з уласнага досьведу. Але што ёсьць чалавечым досьведам? Задумаўся пра гэта — і рука сама хутка накідала 30 пунктаў. Трыццаць рэчаў, якія (магчыма) чалавеку варта перажыць, каб лічыць свой чалавечы досьвед поўным і завершаным, дастатковым для таго, каб сказаць: я ведаю, што такое быць чалавекам — і магу зразумець іншых людзей, незалежна ад полу, гендэру, статусу, нацыянальнасьці і ўзросту. Зразумець не на ўзроўні ідэй, а сыходзячы з самога сябе.

Забаўны сьпіс — як ні прыкладай да сябе, думаеш: як шмат ты яшчэ не перажыў. Умоўны сьпіс, падманлівы сьпіс, наіўны сьпіс — і ўсё ж нечым ён мне падабаецца. Вось жа...

1.  Хвароба (боль, кантакт з дактарамі і мэдычнымі ўстановамі, цяжкі стан, лекі, шпіталі, інструмэнты, кропельніцы і г.д)

2. Сяброўства (чалавек, які выпадкова ўваходзіць у тваё жыцьцё і застаецца ў ім надоўга, безь якога тваё жыцьцё няпоўнае, чалавек, якому ты давяраеш абсалютна, чалавек, за якога і якому ты гатовы аддаць вельмі шмат — а ён табе і дзеля цябе)

3. Вера ў бога (вера ў найвышэйшую сілу, вера ў прадвызначанасьць, вера, якая можа скончыцца, вера, якую ты шукаеш)

4. Каханьне (таямніца, давер, прыцягненьне, Эрас і Танатас, штосэкундны абмен, неадольнасьць, растварэньне, залежнасьць, ідэалізацыя, супрацьстаяньне ўдваіх цэламу сьвету, краса і моц)

5. Сэкс (асалода, узаемпранікненьне, улада, зьліцьцё, экстаз, абсалютная часовая еднасьць, падмурак блізкіх стасункаў)

6. Здрада (балючы ўдар з боку блізкага чалавека, зьнішчэньне вобразу, страчаны назаўжды давер, шкода ад таго, ад каго ты яе не чакаў)

7. Нараджэньне дзяцей (цуд, да якога чалавек можа прычыніцца, шчасьце, выклік сьмерці, навука суіснаваньня, рэалізацыя сябе як біялягічнай істоты, інстынкт, вопыт выхаваньня)

8. Вайна (жах, гібель, сьмерць людзей навокал, парушанае жыцьцё, скрадзеная надзея, ворагі, вір гісторыі)

9. Рэвалюцыя (паўстаньне супраць улады, далучанасьць да зьменаў, выклік страху, надзея, еднасьць з супольнасьцю)

10. Творчасьць (любая стваральная актыўнасьць, якая зьмяняе цябе і сьвет і прыносіць задавальненьне, дыялёг са сьветам празь дзейнасьць)

11. Эміграцыя (працяглы час жыцьця па-за домам, існаваньне ў ролі чужога)

12. Турма (пазбаўленьне волі, вопыт існаваньня ва ўмовах, дзе цябе пазбавілі свабоды і правоў)

13. Слава (любое публічнае прызнаньне ад незнаёмых табе людзей, існаваньне ў ролі публічнай асобы)

14. Падарожжа (кароткачасовае перамяшчэньне ў прасторы за межы тваёй краіны і вяртаньне ў пункт адпраўленьня)

15. Няшчасны выпадак (раптоўнае здарэньне, наступствам якога ёсьць траўма або хвароба)

16. Расчараваньне ў ідэях (зьмена арыентыраў і каштоўнасьцяў, якія падаваліся непахіснымі)

17. Ахвяра (ты аддаеш нешта важнае бяз выгады для сябе, у імя чалавека, людзей, ідэі)

18. Суд (чалавек апынаецца ў месцы, дзе ягоны лёс вырашае грамадзтва або пэўная група людзей; чалавек мае толькі вельмі абмежаваны ўплыў на іх рашэньне)

19. Сьмерць блізкіх (каханых, бацькоў, дзяцей, сваякоў, сяброў)

20. Замежная мова (вопыт зьмены мысьленьня, пераключэньне на іншую сыстэму знакаў, творчасьць мозгу, адкрытасьць сьвету, магчымасьць зірнуць на яго вачыма іншых)

21. Разьвітаньне (сьвядомае выключэньне кагосьці блізкага з свайго жыцьця)

22. Падман (сьвядомая трансьляцыя табой таго, што ты лічыш няпраўдай, з рознымі мэтамі)

23. Мара (жыцьцё з надзеяй, існаваньне якой не залежыць ад вераемнасьці яе рэалізацыі)

24. Лідарства (адказнасьць за іншых і ўлада над іншымі, прынятыя табой на нейкі час)

25. Страх (няведаньне і прадбачаньне найгоршых наступстваў, якім ты гатовы скарыцца)

26. Супрацьстаяньне (выклік большасьці, выклік абставінам, спроба зьмяніць сытуацыю незалеждна ад магчымых наступстваў, адкрытая, актыўная абарона сябе, таго, у ва што верыш, тых, каго любіш)

27. Забойства (сьвядомае пазбаўленьне іншага чалавека жыцьця)

28. Злачынства (сьвядомае парушэньне законаў грамадзтва, якое робіць шкоду іншым людзям (але неабавязкова парушэньне законаў дзяржавы)

29. Багацьце (прыналежнасьць на нейкі час да тых, хто мае ўладу ў выніку валоданьня вялікімі матэрыяльнымі дабротамі, і карыстаньне імі)

30. Жабрацтва (існаваньне, пры якім чалавек ня можа забясьпечыць свае элемэнтарныя патрэбы, рэалізаваць свае здольнасьці і таленты і ня мае гарантаваных яму грамадзтвам правоў у выніку недахопу фінансаў і матэрыяльных сродкаў)»

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter
20 сентября

«У Бэрліне ва ўзросьце 69 гадоў памёр Алег Алкаеў, былы начальнік Валадаркі. 13 верасьня я паслала яму 5-ы эпізод падкасту «Красаўцы». Апошнім яго адказам мне было: «Спасибо, Анна! Всегда к вашим услугам». Журналістка Ганна Соўсь напісала вялікі пост аб тым, якім запомніла былога начальнік СІЗА на Валадарскага, кіраўніка «расстрэльнай каманды» Алега Алкаева. Мы публікуем яго цалкам. 
 
Даведка: Алкаеў кіраваў СІЗА на Валадарскага з 1996 па 2001 год. У 2001-м ён заявіў, што ўлады могуць быць датычныя да зьнікненьня і забойства апанэнтаў Лукашэнкі — старшыні Цэнтравыбаркаму Віктара Ганчара, міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. У 2002-м Алкаеў атрымаў палітычны прытулак у Нямеччыне.
 
«Упершыню мы сустрэліся ў 2000 годзе. На Валадарцы. Я працавала ў незалежнай газэце «Народная воля», накіравала запыт у ГУУС Менгарвыканкаму, што хачу напісаць пра зьняволеных жанчын на Валадарцы, і атрымала дазвол. Часы былі іншыя. Але хутчэй была справа і ў асобе начальніка Валадаркі, які выпісваў незалежныя газэты і не хаваў на сваім стале «Народнай волі». «Экскурсію» па Валадарцы ён зрабіў мне сам. І ня толькі ў жаночы корпус.

Завёў у мужчынскую камэру, дзе знаходзілася некалькі дзясяткаў чалавек, праўда, папярэдзіў, што прадставіць мяне зэкам як журналістку «Камсамолкі». Заводзіў у лязарэт, дзе ляжалі зьнясіленыя вязьні. Паказваў камэру, у якой сядзеў былы прэм’ер Міхаіл Чыгір. Падводзіў да камэры сьмяротнікаў і прапанаваў заглянуць у акенца. Тады было страшна.

Далей былі на кухні, я пакаштавала «баланду» з капусты. Есьці можна было. Алкаеў расказваў, што вязьні ведаюць, калі ў яго дзень народзінаў, бо тады ў іхным мэню селядзец зьяўляецца.

Я правяла на Валадарцы каля пяці гадзінаў. Моцным уражаньнем быў пах ізалятару. Мая вопратка і валасы ўцягнулі гэты пах, і мне доўга яшчэ было не па сабе ад яго. Я атрымала і невялікія сувэніры — перахопленыя «малявы» (перапіска вязьняў паміж камэрамі), якія доўгі час яшчэ ляжалі ў маёй менскай кватэры.

Перад публікацыяй Алкаеў зрабіў у маім артыкуле тры праўкі, якія, на маю думку, вельмі характарызуюць чалавека, які большую частку жыцьця працаваў за кратамі. Папрасіў прыбраць сказ пра ката Гешу, які жыў у жаночым аддзяленьні, якога спачатку называлі катом, а потым коткай. «Падумаюць, што коціка «апусьцілі», – такі быў аргумэнт начальніка СІЗА. Другая праўка тычылася эпітэту «пад цёмнымі ад вільгаці скляпеньнямі» — ён папрасіў выправіць на «цёмнымі ад старасьці скляпеньнямі». І апошняя — «надзірацеля» трэба было замяніць на кантралёра. Такая была насамрэч штатная адзінка. Мая публікацыя на газэтную паласу ў «Народнай волі» была сапраўдным эксклюзівам і для таго часу.

У той час яшчэ быў жывы Зьміцер Завадзкі, але, праўдападобна, што Алкаеў ужо ведаў пра расстрэльны пісталет і здагадваўся, што адбылося з Захаранкам, Ганчаром і Красоўскім.

Наперадзе будзе выбарчая кампанія 2001 году, калі кандыдат на прэзыдэнта  Ўладзімер Ганчарык агучыць інфармацыю пра датычнасьць да забойстваў найвышэйшых службовых асобаў і назаве канкрэтныя імёны. У той час Алкаеў ужо будзе ў Нямеччыне і адтуль дашле ў МУС заяву аб звальненьні.

З таго часу я падтрымлівала кантакт з Алегам Леанідавічам. Журналісцкі і чалавечы. У яго быў да мяне пэўны давер. Я паважала яго і ягоную думку.

Плянавалі мы зрабіць цікавы праект кшталту дуэлі — былы начальнік СІЗА сустракаецца са сваімі былымі вязьнямі — Чыгіром, Клімавым, Статкевічам. Алкаеў пагадзіўся. Ідэя, на жаль, не рэалізавалася.

Пазьней, падчас інтэрвію з Алкаевым з нагоды прызнаньняў Гараўскага, Алкаеў мне казаў: «Папраўдзе я хачу «дуэль» — жорсткую размову з Паўлічэнкам, пакуль той жывы».

Ужо няма самога Алега Алкаева, ключавога сьведкі ў справе зьніклых.
Наша апошняя сустрэча адбылася ў лютым 2022 году ў Бэрліне, за тыдзень да пачатку вайны. Я прыехала туды, каб запісаць Алега Леанідавіча для нашага падкасту «Красаўцы». Ён ведаў, як працуе сілавая сыстэма і чаму сілавікі не перайшлі на бок народу. Ацэнкі Алкаева ў падкасьце — адны з самых каштоўных і цьвярозых.

Мы сустрэліся ў гатэлі непадалёк ад Checkpoint Charlie, дзе я спынілася. Па нейкай іроніі ў памяшканьні гатэлю за савецкім часам было месца для сустрэч агентаў Штазі. І нашая сустрэча была ў пэўным сэнсе сакрэтнай. Алкаева ахоўвала паліцыя Бэрліну пасьля таго, як зьявілася інфармацыя пра плянаванае КДБ ягонае забойства.

Мы гаварылі гадзін пяць. Алкаеў расказваў пра няпростае жыцьцё ў Нямеччыне, пра цяжкую працу, пра заробленую пэнсію, аб праблемах са здароўем і расчараваньні ў многіх людзях, аб тым, як ён хоча жыць на пэнсіі і якія стравы любіць гатаваць. Пра мэмуары, над якімі працуе, надыктоўвае знаёмай жанчыне. Пра міліцыю, пра сыстэму, пра тое, якая яна была і павінна быць. Ён быў адданы сваёй справе, сваёй прафэсіі і перажываў, наколькі моцна ўпаў прэстыж працы ў міліцыі.

«Паводле закону», — найчасьцей гучыць у ягоных інтэрвію.

Алкаеў ніколі пра гэта не расказваў, але я ведаю ад розных людзей пра ягоныя добрыя справы — як ён дапамагаў беларускім уцекачам, як езьдзіў у суды ў розныя краіны, каб сваімі паказаньнямі дапамагчы людзям у розных сытуацыях…

А цяпер самае галоўнае. Алкаеў выехаў зь Беларусі з важным доказам — журналам, у якім запісвалі, калі быў выдадзены расстрэльны пісталет у траўні і верасьні 1999 году.

Гэты дакумэнт мае быць на сапраўдным судзе ў справе зьніклых. Ведаючы Алега Леанідавіча, я магу быць перакананая, што гэты дакумэнт у надзейным месцы і ён аддаў распараджэньні, што зь ім рабіць у выпадку ягонай сьмерці.

Таксама я ведаю, што ў Алега Алкаева былі аўдыёзапісы з кампраматам на многіх высокіх сілавікоў. І думаю, што ён таксама аддаў распараджэньні, што зь імі рабіць пасьля ягонай сьмерці.

Гэта ўсё яшчэ будзе. А сёньня я хачу цёплым словам зь вялікім смуткам успомніць міліцыянта, які ня стаў катам; сумленнага і разумнага чалавека, якога пазбавілі радзімы, чый унук у Нямеччыне пайшоў служыць у нямецкую паліцыю…
Сьветлая памяць».

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter
28 августа

Прямо сейчас в европейских странах активно обсуждается вопрос лишения виз беларусов. Так, в Эстонии уже запретили выдавать гражданам Беларуси временные ВНЖ или визы с целью учебы, в Латвии — могут запретить выдачу повторных ВНЖ и долгосрочных виз до 30 июня 2023 года, в Литве обдумывают решение о введении ограничения на выдачу туристических виз для беларусов. Основательница бизнес-пространства Imaguru Татьяна Маринич написала большой пост по теме — и объяснила, что от визовой блокады потеряют не только беларусы, но и сама Европа, и предложила и вовсе ввести безвиз. KYKY публикует этот пост целиком. 

«Накануне принятия ЕС важных визовых вопросов, в том числе, в отношении беларусов, — не могу молчать. Вопрос свободного перемещения по миру волнует меня очень давно. Много лет я активно путешествую по работе, бизнесу, семейным и личным делам. Могу сказать, что не раз испытывала на себе лично дискриминацию по национальному признаку, несмотря на наличие всех формальных документов в то время, когда, казалось бы, проблемы виз не существовало. 

Сегодня ЕС планирует еще больше ужесточить визовый режим для беларусов. Я все еще надеюсь, что есть шанс избежать этого решения. Как представитель КС по бизнесу и член беларуского бизнес-сообщества, я каждый день сталкиваюсь с десятками просьб о помощи в получении шенгенской визы и наблюдаю за тем, как страны-соседи отменяют стартап-визы для беларусов. Как предприниматели вместо того, чтобы заниматься своим делом и развивать бизнес, вынуждены решать визовые вопросы.

Я не буду говорить о том, почему сегодня дополнительные визовые барьеры для беларусов, людей, которые вынужденно десятилетиями были изолированы от мирового сообщества, являются абсурдным и ошибочным решением. Я скажу о том, почему отмена шенгенских виз для беларусов и установление безвизового пространства были бы именно тем шагом, который сегодня важен как никогда.

Во-первых, потому что Европе нужна Европейская Беларусь.

Во-вторых, cуществует огромная разница между теми, кто уезжает из Беларуси, и традиционными беженцами из зон конфликтов, на содержание которых Европа тратит миллиарды евро.

Уезжает демократически настроенное население. Систематическое ущемление прав человека и подавление гражданского общества в Беларуси вынудило многих беларусов переехать и обосноваться за рубежом. Это новая форма протеста высококвалифицированных, самостоятельных беларусов, чьи навыки и опыт востребованы на мировом рынке.

Уезжают молодые и талантливые. Они получают образование или дополнительное образование в Европе, становятся профессионалами своего дела, интегрированными в международное пространство.

Уезжают IT-профессионалы и стартапы, люди, которые сегодня наиболее востребованы в Европе (согласно последнему исследованию Imaguru Startup HUB, в технологическом секторе 78% уехали и еще 20% планируют релоцироваться в ближайшее время). Это люди, которые не просят финансовой помощи в Европе, а создают дополнительную ценность, инновационный продукт и решения, за которые сегодня конкурируют все страны мира, — они тоже сталкиваются с визовыми барьерами.

Уезжают предприниматели из других секторов, которые не всегда могут вывезти свой бизнес, но способны начать его с нуля и включиться в цепочку создания дополнительной стоимости в Европе, платить налоги и создавать рабочие места для себя и европейцев. 

Уезжают те, кто не имеет возможности выражать свою позицию в Беларуси, кто против войны. Они не заслуживают наказания за то, чего не совершали, — они уже сто раз наказаны беларуским режимом.

Нас относительно немного. Беларусь — довольно небольшая страна с населением всего девять миллионов человек. И да, огромная часть беларуского общества релоцируется, но эти потоки не сравнимы с потоками релокантов из Украины или России.

Что получает Европа?

Весь человеческий капитал, который описан выше. Здесь можно было бы поставить точку. Это само по себе является ценнейшим приобретением.

Экономическую выгоду от участия этих людей в создании дополнительного продукта и уплаты налогов в бюджет европейских государств.

Новый класс беларуского бизнеса, понимающий европейский бизнес, менталитет и активно участвующий в коммерческой кооперации и установлении деловых контактов между странами.

Лояльно настроенное беларуское общество, которое с благодарностью относится к европейским странам. Люди, которые уезжают, становятся носителями европейской культуры и ценностей.

Европейскую Беларусь, потому что те, кто уезжает, имеет гораздо больше возможностей активно участвовать в гражданских инициативах по демократизации Беларуси, чем те, кто находится внутри Беларуси.

Что получает Беларусь?

Признание усилий беларусов, рискующих своей жизнью в борьбе за демократию, знак доверия выбору беларусов, отдавших свой голос в 2020 году в пользу демократии, и не согласных с войной в Украине в 2022.

Позитивное послание для беларуского общества о том, что существуют общества, где наказание — это не единственный инструмент побуждения к действию.

Возможность, наконец, хоть что-то делать свободно — путешествовать, знакомиться с европейской культурой, создавать бизнесы, устанавливать деловые контакты. Свободно, не унижаясь! Почувствовать наконец, что твои планы по поездке в Европу, или решению учиться в европейском университете, или решению переехать жить в Европу контролируешь только ты, а не административная визовая машина. Это невиданная роскошь для беларуса, о которой даже не задумывается среднестатистический европеец. Роскошь быть свободным и принимать собственные решения.

Шанс на перемены, потому что гораздо больше активного населения участвует в процессах демократизации и видит в реальной жизни преимущества демократического общества.

Какой месседж слышит беларуское общество от Европы сегодня?

«Мы видим в беларусах угрозу, мы не хотим видеть Беларусь в Европе». На фоне решения насущных вопросов получения виз и легализации здесь и сейчас заявление о поддержке в 3 миллиарда долларов в будущем, если и слышится, то далеко не всеми, и выглядит далекой несбыточной мечтой.  

Пока политики манипулируют визовыми вопросами и создают административные барьеры, предприниматели, несмотря ни на что, пытаются представить лучшее будущее без границ и виз, где право на передвижение — это право, а не привилегия. В эти дни в Imaguru Startup HUB в Вильнюсе проходит хакатон «People on the Move», который как никогда лучше отражает сегодняшние реалии. И я уверена, что предприниматели обязательно что-нибудь придумают для будущего общества без границ. Политики, подтягивайтесь».

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter
17 августа

16 августа 2020-го в Минске состоялся один из самых масштабных (если не самый) маршей, куда вышли беларусы в белом с цветами и плакатами, чтобы сказать: «Мы — против диктатуры». С тех пор прошло вот уже два года, но этот день не забыт. Татьяна Щитцова, доктор философских наук, написала пост о том, почему 16 августа может стать днем национального единства — если вы согласны с ней, напишите нам об этом в комментариях в телеграме или инстаграме
 
«Когда победим, этот день может быть назван днем национального единства, потому что именно тогда мы удостоверились вживую, что большинство людей в нашей стране едины в своем этическом осуждении преступлений режима и политическом требовании смены власти. И то, и другое — этическое и политическое — было четко и ясно зафиксировано в надписях на плакатах и в протестных лозунгах. 
 
Мы вышли на этот первый воскресный марш как отдельные неравнодушные граждане, а вернулись с него — как участники солидарной демократической общности, имя которой — беларуский народ. Народ — это категория не социологическая, а политическая. В ст. 3 Конституции РБ написано: «Единственным источником государственной власти и носителем суверенитета в Республике Беларусь является народ». 16 августа мы увидели и осознали, что мы и есть этот народ. Что мы — вместе. Это «ВМЕСТЕ» включало много разных аспектов.

Эмоции

Прежде всего нас связывали общие эмоции, через которые находила выражение наша общая оценка сложившейся политической ситуации. Коллективные, разделяемые эмоции — это базовый элемент солидарности, потому что они говорят о том, что мы разделяем общие ценности. При всех различиях между нами (а в марше, как хорошо известно, приняли участие представители всех социальных слоев и всех поколений) нас связывало потрясение насилием и беззаконием, сострадание к потерпевшим и общая надежда на возможность построить другое общество, новую Беларусь.

Плюральность

Массовые мирные марши стали способом проявления и исторического самоутверждения демократической плюральной общности как нового политического субъекта. Наша солидарность не предполагала никакой идеологической гомогенности («партийности»). Ценности и цели, которые мы разделяли, никак не ограничивали нашу плюральность, социальное разнообразие. Наоборот, уникальная инклюзивность протестного движения обеспечивала беспрецедентный масштаб солидарности.

Телесное присутствие

Регулярными воскресными маршами наше «сообщество потрясенных» словно говорило: вот мы, «мы» есть — мы собрались здесь по собственной воле против диктатора, узурпировавшего власть. Манифестация народного суверенитета состоялась через продолжительное, повторяющееся физическое самопредъявление — предъявление себя как political body, что является базовым условием всех дальнейших политических требований.

Идея нации

Воскресный марш 16 августа стал поворотным моментом, который привел к новой актуализации идеи нации. У нас появилась общая забота — настоящее и будущее нашей страны. Мы стали относиться друг к другу в свете этой общей заботы. Мы радовались друг другу в силу нашей, осознаваемой нами, сопричастности этой общей заботе. В категориях политической реальности (существования суверенного государства Республика Беларусь) эта общность предполагала и требовала от нас совместного осознания себя как нации. 

Признаком этого стало появление плакатов с надписью: «Мы беларусы!», а также поразительная консолидация беларусских диаспор по всему миру. Чтобы утвердиться и реализовать себя как «носитель суверенитета», беларусский народ — большинство граждан Беларуси — должны осмыслить, что они понимают под беларуской нацией, национальными интересами, национальным самосознанием и т.п. Совершенно очевидно, что после российского вторжения в Украину эта политическая задача стала еще более актуальной. 

16 августа 2020 — историческая веха, благодаря которой мы — наше демократическое движение — обрели базовую политическую субъектность, необходимую для продвижения национальной повестки в современных условиях».
 

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter
11 июля

Беларускі паэт, празаік і палітык Уладзімір Някляеў напісаў паэму «Вайна, якой няма» — ён апублікаваў яе ў фэйсбук, а мы вырашылі паказаць яе вам. 

Сонца над Токіа. А над Нью-Ёркам — агні.
Каваю пахне Парыж, а Стамбул — пахлавою.
Ціха плывуць над зямлёю апошнія мірныя дні.
Перад апошняй сусветнай вайною.
Марш Мендэльсона ў палацы Манака гучыць,
Правіцца баль, на вяселлі гуляе паўсвета,
Соладка п’ецца віно, але ўсё-ткі на вуснах гарчыць —
Перад апошняй вайною апошняе лета.

У Ватыкане моліцца Папа за мір,
У Аль-Хараме малітвы над храмам, як ветразі,
Ніл працякае, як вечна ён цёк, праз Каір — 
Ды ўжо паціху вада чырванее пры беразе.
Ціша над Крэвам, дзе лес поўны спелых суніц,
Але ўзгулі бамбавозы над замкам над Крэўскім —
І асыпаюцца ягады, падаюць кнігі з паліц:
Дантэ з Шэкспірам і Ніцшэ з Ф.М.Дастаеўскім.

Колькі прарокаў! І ўсе — пра канец. Пра сыход. 
Піфія ў Дэльфах. Ісая і Аўдзій. І Ванга.
Вось і танцуе Дэтройт свой апошні факстрот,
І Аргенціна танцуе апошняе танга.
Бліскае срэбрам на рынку Пусана луска,
Заўтра ўжо сейнеры выйсці не з могуць на ловы,
Новы «Лятучы галандзец» — крэйсер «Масква»
Сёння ўваходзіць ва Ўсходняе мора… Сталёва

Бліскаюць лодкі падводныя там, дзе кіты
Шляхам адвечным плывуць, дзе гарэзяць дэльфіны...
Піфія з Дэльфаў! Прарочыла гэта не ты!
І не Ісая прарочыў. Кроў Украіны!
Можна прарочыць такое, калі звар’яцець,
І калі ўбачыць, ступіўшы за ўсе небасхілы,
Як перад смерцю ўкраінскай красуецца руская смерць
Каля магілы.

На піраміды Егіпта цярушыцца вечнасці пыл.
Сцёрта чытаецца надпіс на фіўскіх грабніцах:
«Жні, што пасееў!» — і ўзносяцца прахам з магіл
Дзеці і ўнукі, якім ужо не нарадзіцца.
А ў рэстаранах, у барах і пабах, ва ўсіх кабарэ,
Дзе куртызанка Еўропа спявае і грае,
Break. Перапынак. Бо жах куртызанку бярэ:
Божая Маці ў яе на руках памірае.

Быў просты шлях. Я рушыў наўскасяк. Да надпісу на бронзавай скрыжалі:
«Шляхі жыцця і смерці аніяк не супадаюць. Але тут супалі».
«Дзе гэта тут?..». Быў надпіс: «На судзе».
Ён сам з’явіўся з неадкуль. З-пад спуду.
Ён плыў па бронзе, быццам па вадзе.
«А дзе той суд?» І надпіс быў: «Паўсюду».

Палі палалі за маёй спіной, гарэлі гарады перада мною,
Усё наўкол мяне было вайной, апроч вайны, што не была вайною.
Шлях ад Дабра да Зла паклаўся недарма. 
Па ім яна прыйшла — вайна, якой няма.
З абодвух-двух бакоў забітыя сыны 
І плач сірот і ўдоў, але няма вайны.

Няма людскіх пакут, крыві, што як вада...
Але ёсць Божы суд, калі няма суда.

Вінаваты, прыйшоў я на суд, сеў адзін на судовую лаву.
«Тут занята, — сказалі мне. Тут судзяць Пыху, Гардэчу і Славу».
«Славу судзяць? За што?..». Спакушала ваяроў і тыранаў яна.
Пасялілася ў свеце здаўна і крывавіла меч Ганібала,
Тамерлана і Кіра мячы, прымушала галовы сячы,
Чым іх болей — тым большая слава. 

Паўставала жахліва, крывава — за Атылам, Мурадам, Вардой. 
Поўных пыхі і поўных гардэчы, што прайшлі са сваёю ардой,
Быццам смерч, па шляхах чалавечых, што спяшалі ў крыві па калена,
Пасяваючы попел і тлен, ад сцен Рыма да сцен Карфагена,
Каб руінамі стаў Карфаген!

Я жыву, бо я жыць прывык. Нават мёртвыя хочуць жыць.
Ды сядзіць ува мне, як цвік, непрадыхна, бы ў горле косць:
Чым такімі быць, як мы ёсць, можа, лепей зусім не быць?

Дымны смерч на зямлёй усклубіўся. Ён узнёс да нябёс Карфаген.
На калені я ўпаў. Памаліўся. Перад смерчам падняўся з кален.
Пацямнела яго палавіна, прасвятлела другая — паміж
У чырвоным узнікла жанчына, на грудзях абдымаючы крыж.

Я зірнуў ёй у твар — што за рысы! Ад анёла і ад сатаны!
Што за вочы ў яе! Як у рысі! І спажыву шукалі яны.
«Ты чаму пакарала нявінных? – Я спытаўся. – Ты смерць? Ты вайна?»
«Пакараецца ўсё, што павінна пакарацца!» – сказала яна.

І ў вачах яе вузка-рысіных палыхнула! Мяне апякло!
І сказала яна: «Я Расія. Я — што будзе. І я — што было.
Я ў канцы векавечнага шляху І ў пачатку. Як смерць у жыцці.
Ну ўцячы ад мяне, не сыйсці ані зверу, ні рыбе, ні птаху!
Аніколі — ні ўдзень і ні ўночы. Анікому — дакуль ён жыве,
З майго шляху нікуды не збочыць, ці ляціць ён, ці йдзе, ці плыве!». 

Быў дзень, як ноч, і ноч была, як дзень. Я заблукаў. 
І Ўкраіны цень паўстаў перада мною і за мной,
І па баках — Тарасавай гарой.
Той цень сказаў, прамовіла гара: 
«Ці любіш ты мяне, ці ненавідзеш, 
Куды ні йдзеш ты — прыйдзеш да Дняпра.
Куды ні збочыш — да Ўкраіны прыйдзеш.
Як дзень да ночы — і як ноч да дня».

Я стаў перад гарою: «Украіна!
Калі мы нават крэўная радня —
Не тут мой Днепр. Не тут мая Айчына».
І неба над Дняпром абрынуў гром:
«Дзе б ні была рака тваёй Айчыны,
З дабром прыйшоў ты — вернешся з дабром,
Прыйшоў са злом — назад няма сцяжыны».
«А калі я паміж дабра і зла?»
І рэхам грому ўчуў я: «Летуценні...»
І кругам мне дарога пралягла —
Вакол гары цераз чатыры цені.

З ценю чацвёртага выйшаў і сеў на паром.
Плыў па Дняпры, а пасля яшчэ плыў за Дняпром.
Там, дзе пралегла мяжа паміж злом і дабром,
Хата мая. Мой бацькоўскі. Мой дзедаўскі дом.

Там я вярнуўся дахаты. А хата гарыць.
Трое братоў на падворку. І першы крычыць:
«Ці да Масквы нам туліцца і ласціцца — ці нам не быць!»
Ласціцца дрэва да полымя. Хата гарыць.

Жыта за хатай агонь накрывае. І сад...
«Косы і вілы вастрыце!» — крычыць трэці брат.
Сталі браты мае косы і вілы вастрыць.
Востраць і востраць. А хата гарыць і гарыць.
Брат мой другі, што маўчаў, як на камені крыж,
Кінуўся паміж братамі і мною, паміж
Злом і дабром, цераз Кіеў, Маскву і Арду,
Вёдры схапіў і пабег скрозь агонь па ваду...

Пралятае апалены вецер цераз Крэва, Ашмяны, Смаргонь...
Мая хата стаіць ва ўсім свеце — ва ўсім свеце палае агонь.
Як зямля гэты свет яшчэ носіць? Як трывае ягоны цяжар?
Не касцы поле жытняе косяць — поле жытняе косіць пажар.
Косіць неба маланкамі Божа, і чытаюцца знакі Яго:
«Той, хто выжыве, той пераможа!» Але хто пераможа каго?

Сонца згасае — і цемра ўкрывае Карпаты
Саванам чорным. Над ім — памінальныя зоркі.
Разам спачылі пад імі ахвяры і каты,
Прахам і попелам сталі і эльфы, і оркі.
Вечнасць над імі толькі здавалася вечнай,
Сшытай каметамі, шляхам рассыпанай Млечным,
Небам, якое з бяздоння ў бяздонне плыве...
Вечнасць cама не жыве.

Сэнс яе страчаны, не разгаданая мэта –
І на пагоркі Карпатаў з вяршыняў Тыбета,
Потым туды, дзе Сахара, і дзе Калыма,
Хваляй апошняй цячэ перасохлая Лета —
Вечнасці болей няма.

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter